Хвалевы фронт
Хвалевы фронт — паверхня, да якой дайшоў хвалевы працэс на дадзены момант часу. У выпадку хвалевага працэсу з гарманічнай часавай залежнасцю хвалевы фронт — паверхня, на якой значэнні фазы хвалевага працэсу аднолькавыя (коратка: хвалевы фронт — гэта паверхня роўных фаз). Хвалевы фронт з'яўляецца прыватным выпадкам хвалевай паверхні.
Па форме хвалевага фронта вылучаюць самыя простыя хвалі: сферычную, плоскую, цыліндрычную. Нармаль да хвалевага фронта супадае з кірункам распаўсюджвання хвалі ў дадзеным пункце. Калі на хвалевым фронце значэнні амплітуды хвалі аднолькавыя, то хваля з'яўляецца аднастайнай.