Хеджон (кіраўнік Каро)

Хеджон (кар. 혜종, 恵宗; імя пры нараджэнні Ван Му 왕무; 912 — 23 кастрычніка 945) — карэйскі кіраўнік, другі валадар Каро.

Хеджон
Нараджэнне 912
Смерць 23 кастрычніка 945(0945-10-23)[1]
Месца пахавання
Бацька Тхэджо
Маці Чанхва[d]
Жонка Уіхва[d], Хугванчжу[d], Чэнчжу[d] і Эйчжу[d]
Дзеці Хенгва[d] і Кенхвагун[d]
Дзейнасць палкаводзец, ван

Біяграфія правіць

Быў сынам і спадчыннікам заснавальніка дзяржавы Тхэджо і яго другой жонкі.

У 921 годзе Хеджон быў абвешчаны спадчыннікам прастола. Амаль адразу пасля гэтага ён адправіўся разам з бацькам на бітву супраць Хупекчэ  (укр.) і адыграў значную ролю ў наступных шматлікіх перамогах. У 943 годзе пасля смерці Тхэджо Хеджон узышоў на прастол.

Яго кіраванне адбілася змовамі і барацьбой за ўладу паміж сынамі Тхэджо. Першую і галоўную з такіх замоў арганізавалі Ван Ё  (укр.) і Ван Со  (укр.), сыны Тхэджо ад трэцяй жонкі. Хеджона папярэдзілі аб дзеяннях яго братоў, аднак ван ніякіх мер не прыняў.

Хеджон памёр на другі год свайго кіравання ад атручвання ртуццю, якую дадалі ў купальню, дзе прымаў ванну ўладар Каро. Трон пасля яго смерці атрымаў у спадчыну Ван Ё  (укр.) пад імем Чанджон.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Концевич Л. Р. Хронологія країн Східної та Центральної Азії = Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — Москва : Восточная литература РАН, 2010. — 806 с. — ISBN 978-5-02-036350-2
  • Концевич Л. Р. Хронологія країн Східної та Центральної Азії = Хронология стран Восточной и Центральной Азии. — Москва : Восточная литература, 2011. — Т. Addenda. — 687 с. — ISBN ISBN 978-5-02-036479-0

Спасылкі правіць