Хуан Карлас Навара (ісп.: Juan Carlos Navarro; нар. 13 чэрвеня 1980, Сан-Феліу-дэ-Льёбрэгат, Каталонія) — іспанскі прафесійны баскетбаліст, вядомы па выступах за клуб «Барселона» і зборную Іспаніі. Выхаванец «Барселоны», за якую выступаў з 1997 года, адзін сезон правёў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, выступаючы за «Мемфіс Грызліс». Гуляў на пазіцыі абаронцы. Чэмпіён свету 2006 года, чэмпіён Еўропы 2009 і 2011 гадоў, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года. Рэкардсмен зборнай Іспаніі па колькасці згуляных матчаў.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Навара.