Хуан Фернандэс дэ Наварэтэ

Хуан Фернандэс дэ Наварэтэ (ісп.: Juan Fernández de Navarrete; 1526, Лагронья28 сакавіка 1579, Таледа) — іспанскі мастак перыяду позняга Адраджэння і ранняга маньерызму, прадстаўнік таледскай школы жывапісу. Быў глуханямым і меў мянушку эль-Муда (нямы).

Хуан Фернандэс дэ Наварэтэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 1538[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1579(1579-03-28)[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак маньерызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва ўзросце трох гадоў перанёс цяжкае захворванне, у выніку якога страціў слых; не змог навучыцца гаварыць і меў слабое здароўе. Адукацыю атрымаў у манастыры ў Эстрэле (ісп.: Santuario de Santa María de la Estrella), дзе асвоіў мову жэстаў, што выкарыстоўвалася манахамі, якія прынялі зарок маўчання, і вывучыў там асновы жывапісу пад кіраўніцтвам манаха-мастака Вісентэ дэ Санта-Дамінга (ісп.: Vicente de Santo Domingo). Затым падарожнічаў па Італіі, у тым ліку ў Мілане і Неапалі, і даволі доўга жыў у Венецыі, дзе ўдасканаліўся ў майстэрні Тыцыяна; звесткі аб тым, што ў 1550-х гадах ён жыў у Рыме, пацверджаны Пелегрына Тыбальдзі.

У 1565 годзе выкліканы ў Іспанію сваім настаўнікам, разам з ім працаваў пры двары караля Філіпа II над карцінамі для Эскарыяльскага палаца.

Зноскі

  1. Juan Fernández de Navarrete // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Juan Fernández Navarrete el Mudo // Музей Прада — 1819. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Juan Fernandez de Navarrete // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.