Хуткая медыцынская дапамога

Хуткая медыцынская дапамога — від медыцынскай дапамогі, якая аказваецца грамадзянам пры захворваннях, няшчасных выпадках, траўмах, атручваннях і калі яны знаходзяцца ў іншых станах, якiя патрабуюць тэрміновага медыцынскага ўмяшання.

Брыгады хуткай дапамогі ў Мінску на месцы здарэння пасля выбуху ў мінскім метрапалітэне
Хуткая дапамога падвышанай праходнасці УАЗ-128811-100

КантактыПравіць

У розных краінах нумар тэлефона, па якім можна было б выклікаць хуткую дапамогу, розны.

Званок бясплатны. Магчымасць дазвону да службы «хуткай дапамогі», згодна з дзеючым у большасці краін свету заканадаўствам аб сувязі, павінна быць забяспечана аператарам сувязі абаненту па-за ўсякай залежнасці ад стану асабовага рахунку абаненцкага нумара. Званок з мабільнага тэлефона на нумары адзінай службы выратавання можна ажыццявіць і без sim-карты.

Усе званкі ў буйных гарадах паступаюць у адзіную дыспетчарскую цэнтральную гарадскую станцыі хуткай дапамогі, адтуль яны размяркоўваюцца па раённых падстанцыях.

Зноскі