Хібакуся (яп.: 被爆者) — ахвяры атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі. Хібакуся перакладаецца з японскай як «людзі, якія падвергліся ўздзеянню выбуху». Па даных на 31 сакавіка 2014, у жывых заставаліся 192 719 хібакуся (якія пераважна жылі ў Японіі)[1]. З іх 1 %, паводле ўрада Японіі, мелі сур’ёзныя анкалагічныя захворванні, выкліканыя радыяцыйным апрамяненнем пасля бамбаванняў[2]. Колькасць памерлых па стане на 31 жніўня 2013 складала парадку 450 тысяч: 286 818 у Хірасіме[3] і 162 083 у Нагасакі[4].

Хібакуся
Выява
Валодае Atomic Bomb Survivor's Certificate[d]
Афіцыйны сайт hibakushastories.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фотаздымак апёкаў спіны Сумітэру Танігуці  (руск.), зробленая ў студзені 1946 года фатографам марской пяхоты ЗША.

Згодна з законам да хібакуся адносяцца людзі:

  • якія знаходзіліся падчас выбуху ў межах некалькіх кіламетраў ад эпіцэнтра;
  • якія знаходзіліся менш чым за два кіламетры ад эпіцэнтра на працягу двух тыдняў пасля выбуху;
  • якія падвергліся ўздзеянню радыеактыўных ападкаў;
  • дзеці, народжаныя жанчынамі, якія падчас цяжарнасці патрапілі ў любую з пералічаных вышэй катэгорый.

Японскі ўрад падтрымлівае пацярпелых ад атамных бамбаванняў, выплачваючы ім штомесячную дапамогу і надаючы медыцынскую дапамогу. Аднак яны самі і іх дзеці сутыкаюцца з сур’ёзнымі цяжкасцямі ў паўсядзённым жыцці: іх без жадання прымаюць на працу, з імі пазбягаюць уступаць у шлюб, паколькі існуе рызыка нараджэння дзяцей з адхіленнямі ад нормы.

Зноскі

  1. Nakazaki, Taro (2014-08-06). "Hiroshima marks 69th anniversary of A-bombing". Asahi Shimbun. Архівавана з арыгінала 2014-08-10. Праверана 2014-08-09.
  2. Relief for A-bomb victims. The Japan Times (15 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 2 кастрычніка 2007.
  3. "Peace ceremony represents Hiroshima's long struggle: Fukushima town mayor". Mainichi Shimbun. 2013-08-06. Архівавана з арыгінала 2013-09-21. Праверана 2013-08-11.
  4. "A-bomb victims remembered in Nagasaki". Yomiuri Shimbun. 2013-08-10. Архівавана з арыгінала 2013-09-21. Праверана 2013-08-11.

Спасылкі правіць