Х'ю Гейтскел (англ.: Hugh Todd Naylor Gaitskell; 9 красавіка 1906, Лондан - 18 студзеня 1963, Лондан) - англійскі палітычны дзеяч, лейбарыст.

Х'ю Гейтскел
Hugh Gaitskell
Х'ю Гейтскел
Лідар апазіцыі
14 снежня 1955 – 18 студзеня 1963
Прэм’ер-міністр Энтані Ідэн
Гаральд Мак-Мілан
Манарх Елізавета II
Папярэднік Клемент Этлі
Пераемнік Гаральд Вільсан
Канцлер казначэйства
19 кастрычніка 1950 – 26 кастрычніка 1951
Прэм’ер-міністр Клемент Этлі
Папярэднік Стафард Крыпс
Пераемнік Рэб Батлер
Міністр энергетыкі
24 кастрычніка 1947 – 15 лютага 1950
Прэм’ер-міністр Клемент Этлі
Папярэднік Мэні Шынуэл
Пераемнік Філіп Ноэль-Бейкер
 
Партыя Лейбарысцкая
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Член у
Нараджэнне 9 красавіка 1906(1906-04-09)
Лондан, Вялікабрытанія
Смерць 18 студзеня 1963(1963-01-18) (56 гадоў)
Лондан, Вялікабрытанія
Пахаванне
Жонка Dora Gaitskell, Baroness Gaitskell[d]
 
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі

БіяграфіяПравіць

Х. Гейтскел ў 1927 годзе скончыў Оксфардскі ўніверсітэт па спецыяльнасцях філасофія, палітыка і эканоміка. У 1926 годзе ўступіў у Лейбарысцкую партыю. У 1927-1939 гады кіруе кафедрай у Лонданскім універсітэце (кафедра палітэканоміі). У 1933-1934, знаходзячыся на стажыроўцы ва ўніверсітэце Вены, быў сведкам падаўлення рабочага руху кансерватыўным урадам Дольфуса. У 1942-1945 гадах Х. Гейтскел - галоўны памочнік міністра гандлю. У 1945 абіраецца ў парламент ад лейбарыстаў. У 1947-1950 гадах-міністр паліва і энергетыкі Вялікабрытаніі. У 1950-1951 гадах - міністр фінансаў. У 1955-1963 гадах - лідар Лейбарысцкай партыі. У 1957 - 1963 гады - віцэ-старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. У 1959 наведаў з візітам СССР.

Палітычныя поглядыПравіць

Х. Гейскел належаў да правага крыла Лейбарысцкай партыі. Ён прытрымліваўся ўстаноўкі на пабудову ў Англіі «дэмакратычнага сацыялізму», з'яўляўся прыхільнікам супрацоўніцтва класаў. У эканамічнай палітыцы лічыў, што нацыяналізацыя павінна распаўсюджвацца толькі на некаторыя галіны прамысловасці і ажыццяўляцца шляхам іх выкупу дзяржавай. Нязменна выступаў супраць якога-небудзь супрацоўніцтва з камуністамі.

У вобласці знешняй палітыкі Х. Гейтскел выступаў з крытыкай кансерватыўнага ўрада, рэзка крытыкаваў агрэсіўныя дзеянні кабінета Ідэна падчас Суэцкага крызісу (завошта сучасны дзеяч левага крыла лейбарыстаў Тоні Бен супрацьпастаўляў яго ў якасці станоўчага прыкладу інтэрвенцыяністу Блэру), выказваўся за прызнанне прынцыпу мірнага суіснавання краін з капіталістычным і сацыялістычным ладам. У той жа час ён выступаў за ўмацаванне англа-амерыканскага супрацоўніцтва і ўзмацненне НАТА.