Х-32 Бекас — лёгкі шматмэтавы самалёт.

Х-32 «Бекас»
Х-32 «Бекас»
Х-32 «Бекас»
Тып лёгкі самалёт
агульнага прызначэння
Распрацоўшчык «Ліліенталь» (Украіна)
Першы палёт сакавік 1993
Гады вытворчасці з 1993 года
Адзінак выраблена ~220
Варыянты С-2 Сінтал[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Распрацоўка ўкраінскай фірмы Ліліенталь. Самалёт Х-32 серыйна стаў выпускацца з 1993 года. Па аэрадынамічнай кампаноўцы ўяўляе сабой падкоснывысокаплан са штурхаючай сілавой ўстаноўкай, абсталяваны трохпадпорнымі непрыбіраючыміся шасі. Самалёт Х-32 «Бекас» двухмесны, з тандэмным размяшчэннем пілотаў. Самалёт лёгка рэагуе на дзеянні пілота, вельмі хутка выходзіць са штопара, і даруе пілотам шмат якія памылкі.

Абсталяванне правіць

На самолёце маюцца штурхачовы рухавік Rotax-582, 64 л.с. ці Rotax-912, 80√100 л.с., вінт перастаўнога шага ВПШ-2 "Дончак" ці падобны да яго.

Аварыі правіць

19 мая 2011 года, а 18:50 паводле мінскага часу, пры сяданні каля пасёлку Кастрычніцкі Міхайлаўскага раёна Разанскай вобласці, сутыкнуўся з зямлёй і разбіўся самалёт, які належаў авіяцыйнаму клубу «АЭРО-МИКС», які праводзіў хімічную апрацоўку сельскагаспадарчых сельскагаспадарчых угоддзяў. Пілот загінуў.

22 чэрвеня 2011 года ў Катоўскім раёне Адэскай вобласці зваліўся самалёт „Бекас“, які праводзіў апрацоўку сельскагаспадарчых угоддзяў. Пілот загінуў.

9 ліпеня 2011 года ў паселішчы Рось Ваўкавыскага раёна разбіўся самалёт, які належаў «Пружаны Авіяхімсервіс». Самалёт прымаў удзел у пошуках зніклай у лесе жанчыны. На вельмі малой вышыні ён зваліўся на гаражы. Пілот загінуў.

25 ліпеня 2020 года ў в. Ільлінцы Прысценскага раёна (Расія) звышлёгкі самалёт зачапіў лініі электраперадач і разбіўся. Пілот загінуў.

Мадыфікацыі правіць

  • Х-32 — асноўная мадыфікацыя.
  • Х-32Н — гідрасамалёт, прызначаны для сядання на вадзяную паверхню.
  • Х-32СХ — сельскагаспадарчы варыянт.
  • Х-32УТ — вучэбны варыянт.
  • Х-34 — самалёт на 2-3 месцы.

Характарыстыкі правіць

  • Узмах крыла, м 9.00
  • Даўжыня, м 6.55
  • Вышыня, м 1.31
  • Плошча крыла, м2 12.33
  • Маса
    • пустога
    • максімальная ўзлётная 550
  • Тып рухавіка 1 ПД Rotax-912
  • Магутнасць, л.с. 1 х 100
  • Максімальная хуткасць, км/г 180
  • Крэйсерная хуткасць, км/г 125
  • Працягласць палёту, г
    • звычайная 3.3
    • варыянт з 90 л паліва 7.5
  • Хуткапад’ёмнасць, м/хв. 480
  • Практычная вышыня, м 4000
  • Экіпаж, чал. 2

Зноскі

  1. Особенности конструкции и ЛТХ микросамолёта С2 «Синтал» : бюллетень. — Вестник СЛА, 2005. — № 20. — С. 35—37. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць