Царква Раства Хрыстова (Вялікае Сціклева)
Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікае Сціклева Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Царква Раства Хрыстова | |
---|---|
53°52′26″ пн. ш. 27°41′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікае Сціклева |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Архітэктар | Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык[d] |
Будаўніцтва | 1996 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1996 годзе. Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам, завершаным магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Над папярочным прытворам надбудавана цыліндрычная званіца, завершаная 3-ярусным арачным каскадам і макаўкай. Усходні фасад завершаны паўкруглай апсідай пад конхавым пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — закамарна-арачнае вырашэння фасадаў і іх бочкавае перакрыцце. Сцены прарэзаны вузкімі вертыкальна цягнутымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным рундуком пад бочкавым перакрыццем. Перад храмам пастаўлена драўляная шатровая каплічка ў стылі Рускай Поўначы[1].
Зноскі
- ↑ Царква ў гонар Раства Хрыстова Архівавана 19 верасня 2020.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Царква Раства Хрыстова (Вялікае Сціклева) на сайце Глобус Беларусі (руск.)