Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Маляшы)

Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Маляшахпарафіяльная праваслаўная царква. Яна належыць да благачынія Бельск Падляскі Варшаўска-Бельскай дыяцэзіі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Праваслаўны храм
Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла
52°47′40″ пн. ш. 22°57′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Маляшы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Варшаўска-Бельская епархія
Будаўніцтва 1954
Матэрыял драўніна
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Існуючая сёння царква была пабудавана ў пачатку 1950-х гадоў і асвячона ў 1954 годзе. Раней на тым жа месцы была цагляная царква, пабудаваная ў 1870 годзе і разбураная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе.

Сёння царква ўяўляе сабой драўляны будынак, зрубавай канструкцыі. У пярэдняй частцы знаходзіцца вежа прамавугольнай формы. Цынкавы дах. Вежа ўвянчаная купалам-цыбулінай. Вакол царквы мураваная сцяна з 1950-х гадоў.

Інтэр'ер быў грунтоўна адрамантаваны ў 1990-х гадах. Быў пазалочаны іканастас. У 2011-2012 гадах, адноўлены фасад, колер зменены са светла-карычневага на сіні.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць