Царква Сімяона і Ганны (Санкт-Пецярбург)
Царква Сімяона і Ганны (афіцыйная назва — царква святых і праведных Сімяона Богапрыімца і Ганны Прарочыцы) — дзеючая праваслаўная царква ў Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца на рагу вуліцы Бялінскага і Махавой вуліцы, помнік архітэктуры, адзін з найстарэйшых храмаў Санкт-Пецярбурга. З’яўлялася капітульным храмам ордэна Святой Ганны. Будавалася ў 1728—1734 гадах.
Славутасць | |
Царква Сімяона і Ганны | |
---|---|
59°56′19″ пн. ш. 30°20′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Санкт-Пецярбургская і Ладажская епархія[d] |
Архітэктурны стыль | пятроўскае барока[d] |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810601000 |
Сайт | sia-hram.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм адносіцца да Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у склад Цэнтральнай благачыннай акругі.