Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне (Мёры)
Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мёры Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Дзяржынскага, 33.
Славутасць | |
Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне | |
---|---|
![]() | |
55°37′28″ пн. ш. 27°36′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мёры |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Будаўніцтва | 1991 |
![]() |
Гісторыя правіць
Пабудавана ў 1991 годзе з цэглы[1].
Архітэктура правіць
Вырашана 3-часткавай кампазіцыяй: 2-ярусная званіца, прамавугольная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы і цэнтр 2-схільнага даху завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Уваход аформлены нізкім прытворам пад 2-схільным пакрыццём[2].
Зноскі
- ↑ Миорское благочиние Архівавана 10 лістапада 2019.
- ↑ Царква ў гонар Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4