Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Аляхновічы)

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Аляхновічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы
54°08′49″ пн. ш. 27°06′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Аляхновічы
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Будаўніцтва 2005
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1990-я гады з дрэва. Будаўніцтва скончана ў 1996 годзе. Храм асвячоны ў 2005 годзе[1].

Архітэктура правіць

Авангардная трактоўка традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства. Вырашана адзіным працяглым зрубам, пераходзячым у 3-гранную апсіду, над якой агульны 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы. Арыгінальную авангардную трактоўку набыло 5-купалле над цэнтральнай часткай даху: традыцыйны 8-гранны шатроаы барабан акаймаваны 4-вуглавымі макаўкамі на цыліндрычных барабанах, узнятых на стаўбы. Уся канструкцыя аб’яднана папярочнымі балкамі і вуглавымі падкосамі. Неашаляваныя брусчатыя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Франтальны фасад вырашаны 4-слуповай галерэяй-гульбішчам, над вальмавым дахам якой узведзена 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, накрытая цыбулепадобным купалам з макаўкай[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.