Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай (Скідзель)

Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Скідзель Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Гродна — Мінск на зав. Усходнім, 3.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай
53°34′54″ пн. ш. 24°14′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Скідзель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Скідзельскае
Будаўніцтва 20022014 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 

26 кастрычніка 2001 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў месца і заклаў першы камень у падмурак на месцы будаўніцтва храма. Будаўніцтва храма пачалося ў 2002 годзе. 25 кастрычніка 2014 года адбылося асвячэнне Царквы ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай[1].

Архітэктура правіць

Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжова-купальны храм, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з закамарамі, якія прарэзаны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Цэнтральны і бакавыя арачныя ўваходы вылучаны парталамі-рызалітамі пад бочкавымі пакрыццямі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць