Царква ў гонар Святой Тройцы (Мінск)

Царква ў гонар Святой Тройцы — драўляны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Каліноўскага, каля Усходніх могілак. Галоўны архітэктар праекта з’яўляецца А.Канцараў.

Славутасць
Царква ў гонар Святой Тройцы
The Moscow Patriarchate churches in Miensk.JPG
53°56′29″ пн. ш. 27°39′16,20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Будаўніцтва 20012009 гады

ГісторыяПравіць

4 чэрвеня 2001 года быў асвячоны падмурак. 26 верасня 2009 гады быў асвячоны храм архібіскупам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам[1].

АрхітэктураПравіць

Вырашана ў формах драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы XVII ст. У аснове кампазіцыі цэнтральны кубападобны зруб, завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым высокім шатром з залачонай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны бабінец. Над якім узведзены 2 ярусная 4-слуповая званічка пад спічасным 8-гранным шатром з макаўкай. Пакрыццё шатроў нагадвае рыбную луску ці лемехі шатровых храмаў Рускай Поўначы. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны 2-схільны дах над алтарнай часткай, да якой далучана прамавугольная апсіда з бочкавым пакрыццём. Прамавугольны прытвор і прыдзелы накрыты 2-яруснымі каскадамі бочкавых перакрыццяў. Архітэктурна-эстэтычны эфект узбагачаецца адкрытай канструкцыяй драўлянага зруба «з астаткам»[2].

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Зноскі

СпасылкіПравіць