Арыстарх (Станкевіч)
Арыстарх, свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч (9 ліпеня 1941, в. Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці — 22 красавіка 2012) — архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі.
Архіепіскап Арыстарх | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Царква | Руская праваслаўная царква Беларускі экзархат |
||||||
Папярэднік | Рыгор (Барышкевіч) | ||||||
Пераемнік | Сцяфан (Нешчарэт) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Імя пры нараджэнні | Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч | ||||||
Нараджэнне |
9 ліпеня 1941 |
||||||
Смерць |
23 красавіка 2012 (70 гадоў) |
||||||
Пахаванне | Гомельскі Мікольскі мужчынскі манастыр | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 5 верасня 1977 | ||||||
Прыняцце манаства | 11 чэрвеня 1970 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 29 ліпеня 1990 | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля службы ў арміі (1960—1963) працаваў у аўтобусным парку г. Мінска. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную семінарыю, у 1973 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію. У чэрвені 1970 г. пастрыжаны ў манаства ў Троіца-Сергіевай лаўры і пасвечаны ў сан іерадыякана, прызначаны памочнікам даглядчыка патрыяршых пакояў Патрыярха Пімена 5 верасня 1977 г. пасвечаны ў сан іераманаха. У 1978 г. узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызнічым Троіца-Сергіевай лаўры.
Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II і Святога Сіноду ад 20 ліпеня 1990 года прызначаны епіскапам Гомельскім і Мазырскім. У 1992 г. у сувязі са стварэннем Тураўскай і Мазырскай епархіі атрымаў тытул «епіскап Гомельскі і Жлобінскі». У лютым 2000 г. узведзены ў сан архіепіскапа.
Працамі архіепіскапа Арыстарха былі здабыты мошчы і адбылося царкоўнае ўслаўленне св. прав. Іаана Кармянскага.
З 27 ліпеня 2009 года - член Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Арыстарх // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2001. — Т. III. — С. 232. — 752 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-89572-008-0.