Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Ліда)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у г. Ліда Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Балгарына, 18.
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» | |
---|---|
53°54′52″ пн. ш. 25°14′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ліда |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Будаўніцтва | 2002—2015 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПрыход быў зарэгістраваны 30 мая 1998 года. У 1999 годзе было добраўпарадкавана памяшканне для часовага здзяйснення набажэнстваў. У 2002 годзе было распачата будаўніцтва храма з цэглы[1]. 24 мая 2015 года храм быў асвячоны епіскапам Парфірыем[2][3].