Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца» (Коханаўка)

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца» — мураваны праваслаўны храм у в. Коханаўка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад вёскі, у лесе.

Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца»
53°12′48″ пн. ш. 28°45′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Коханаўка
Канфесія БПЦ
Епархія Бабруйская епархія
Будаўніцтва 1992
Map

Гісторыя правіць

Сучасны храм пабудаваны ў 1992 годзе на месцы бажніцы, якая існавала ў XVIII стагоддзі. Пры прыходзе дзейнічае сястрыцтва ў імя блаславёнай Валянціны Мінскай і казацтва.

Архітэктура правіць

Пабудавана з цэглы. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прамавугольныя ў плане аб’ёмы прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурная рытміка заснавана на нарастанні 2-схільных дахаў, завершаных над прытворам, малітоўнай залай і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта корабовым скляпеннем. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр’ера з’яўляецца 3-ярусны іканастас[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць