Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» (Вялікі Двор)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша» | |
---|---|
53°21′23″ пн. ш. 26°32′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікі Двор |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Будаўніцтва | 2009 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьХрам асвячоны ў 2009 годзе[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы.
У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобная малітоўная зала, якая пераходзіць у 8-гранны светлавы барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам. Над прамавугольным у плане прытворам узведзена цыліндрычная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход адзначаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём[2].
Зноскі
- ↑ Царква, Вялікі Двор Архівавана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпіваемая чаша»
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4