Царскія псалмы
Царскія псалмы — некаторыя псалмы кнігі Псалтыр, у цэнтры якіх стаіць постаць цара і якія прысвечаны якой-небудзь важнай падзеі з ягонага жыцця. Напрыклад, узыходжанню на пасад (Псалом 2) або шлюбу (Псалом 44)[1].
У строгім сэнсе тэрмін «царскія псалмы» не абазначае нейкі пэўны літаратурны тып. Ключавым крытэрам адпаведнасці тэрміну служыць постаць галоўнага героя [2].
Да царскіх нярэдка адносяць псалмы 2, 19, 20, 44, 71, 88, 100, 109, 131, 141[3] (пералік можа адрознівацца ў розных аўтараў). Акрамя таго, псалмы 92-98 часам называюць царскімі, таму што яны «ўслаўляюць Бога як цара».
Царскія псалмы паказваюць адмысловую сувязь Бога і цароў, хоць дакладнае азначэнне прыроды гэтай сувязі не відавочнае[2]. Яны часта супадаюць з месіянскімі псалмамі і псалмамі, якія маюць сэнс эсхаталагічны сэнс. Ранняя Царква чула ў такіх псалмах абяцанні аб Месіі. Пры гэтым царскія псалмы нярэдка ідэалізавалі зямных цароў, далёка не заўсёды адпавядаючы рэчаіснасці[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Харчлаа 1993, с. 393.
- ↑ а б в Ла Сор 1998, Псалтыр.
- ↑ ВЗН 2013, с. 361.
Літаратура
правіць- Толкование ветхозаветных книг от Первой Книги Царств по Книгу Песни Песней = The Bible Knowledge Commentary (англ.) / гл. ред. Платон Харчлаа. — Славянское миссионерское общество. — К.: Славянское миссионерское издательство, 1993. — 617 с.
- Ветхий Завет на страницах Нового = Commentary on the New Testament Use of the Old Testament (англ.) / Бил Г. К., Карсон Д. А.. — Черкассы: Коллоквиум, 2013. — Vol. 3. — 592 с. — ISBN 978-966-8957-31-4.
- Ла Сор Уильям, Хаббард Д., Буш Ф. Обзор Ветхого завета = Old Testament Survey (англ.). — Москва: Богомыслие, 1998. — 693 с. — ISBN 5-7707-4437-5.