Псалом 88 (89 паводле масарэцкай нумарацыі) адносіцца да ліку месіянскіх псалмоў, якія ў хрысціянстве ўспрымаюцца як правобразныя ці прарочыя ў адносінах да Ісуса Хрыста і некаторых евангельскіх падзей, якія адбыліся праз сотні і нават тысячу гадоў пазней часу напісання. Аўтарства прыпісваецца Этану (ці Эфаму) Эзрахіту  (англ.), аднаму з галоўных спевакоў псалмоў цара Давіда (1Пар. 15:17). Асноўная тэма гэтага псалма — Божае абяцанне вечнага прастола Месіі.

Псалом 88
Аўтар Этан Эзрахіт
Жанр Свяшчэннае Пісанне
Мова арыгінала старажытнаяўрэйская
Серыя Біблія / Стары Запавет / Псалтыр
Папярэдняя Псалом 87
Наступная Псалом 89
Псалом Псалтыр[1] Спасылка Новы Запавет Спасылка
88 І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных, навек захаваю яму ласку Маю, і запавет Мой зь ім будзе правільны. І прадоўжу навечна семя ягонае, і ягоны трон — як дні неба. (Пс. 88:28-30) Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму ня будзе канца. (Лк. 1:32-33)

Зноскі

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць