Вэй (кіт.: 曹魏) — адно з трох царстваў перыяду Саньго ў Кітаі. Існавала з 220 па 266 гады.

Гістарычная дзяржава
Царства Вэй
220 — 265

Сталіца
Грашовая адзінка Старажытная кітайская манета[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Займала тэрыторыю Паўночнага і Цэнтральнага Кітая. Яго заснавальнік Цаа Цаа абвясціў у 220 годзе свайго сына Цаа Пі імператарам.

Да 264 года войскі Вэй акупавалі Сычуань, паклаўшы канец існаванню царства Шу.

Царства Вэй узвысілі дзве сацыяльныя групы: землеўласніцкая знаць, з якой выйшаў заснавальнік дынастыі, і прафесійныя вайскоўцы, якія далучыліся да яго дзеля асабістай выгады. Пакуль ішлі пастаянныя войны, яны ўжываліся адна з адной, але пасля перамогі над Шу выбухнуў канфлікт, у якім ваякі перамаглі арыстакратаў. У 265 годзе правадыр арміі Сыма Янь, унук і сын пераможных палкаводцаў, скінуў апошняга цара дынастыі Вэй. Новая дынастыя прыняла назву Цзінь[1].

Зноскі

правіць