Цвярская вуліца (Масква)
Цвярская вуліца (з 1932 па 1990 год — частка вуліцы Горкага) — галоўная вуліца Масквы і найбуйнейшая вуліца Цвярскога раёна. Ідзе ад Крамля (Махавая вуліца / Ахотны Рад) на паўночны захад да Трыўмфальнай плошчы (Маякоўскага), дзе пераходзіць у 1-ю Цвярскую-Ямскую вуліцу (у 1932—1990 гадах 1-я Цвярская-Ямская таксама была часткай вуліцы Горкага).
Цвярская вуліца Цвярскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Цвер |
Паштовы індэкс | 125009, 125032 і 127006 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца ўзнікла як дарога ў Цвер, участак якой у межах Масквы, ад Іверскай брамы Кітайгародскай сцяны і да брамы земляныя горада, здаўна зваўся Цвярская вуліца. У першай палове XX стагоддзя Цвярская вуліца была значна пашырана і перабудавана.