Цвінгер
Цвінгер (ням.: Zwinger) — адно з самых прыгожых месцаў у Дрэздэне, уяўляе сабой комплекс з чатырох будынкаў. Назва паходзіць ад яго месцазнаходжання, у сярэднявеччы цвінгерам называлі частку крэпасці паміж вонкавай і ўнутранай крапаснымі сценамі. Першы будынак Дрэздэнскага цвінгера быў узведзены паміж крапаснымі сценамі горада. Цяпер тут знаходзяцца розныя музеі, сярод якіх найбольш вядомая Дрэздэнская карцінная галерэя.
Пачатак быў пакладзены ў 1709 г., калі было збудавана драўлянае збудаванне, падобнае на амфітэатр. Яно атачала плошчу, на якой саксонскае дваранства праводзіла свае святы і турніры. З каменя, у стылі барока, тры бакі Цвінгера былі пабудаваныя да 1732 года нямецкім архітэктарам Матэўсам Даніэлем Пёпельманам. Чацвёрты бок архітэктурнага ансамбля, спраектаваны Готфрыдам Земперам, быў узведзены ў 1847-55 гадах.
Музеі Цвінгера
правіцьГалерэя
правіць-
«Брама пад каронай», правы бок - музей фарфору, левы - музей мінералогіі
-
Выхад на тэатральную плошчу з помнікам каралю Іагану
-
Французскі павільён
-
Скульптурная група верхняй часткі французскага павільёна
-
Від на галерэю Земпера з «Брамы пад каронай»
-
Від на карону з даху музея фарфору
-
Скульптура на даху музея фарфору
-
Фантан «Купальня німфаў». Скульптар - Бальтазар Пермозер
Літаратура
правіць- Hubert Georg Ermisch: Der Dresdner Zwinger. (Schriften des Instituts für Theorie und Geschichte der Baukunst der Deutschen Bauakademie) Dresden (Sachsenverlag) 1953 (ням.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цвінгер