Целяшы (Слаўгарадскі раён)

населены пункт у Слаўгарадскім раёне

Целяшы́[2] (трансліт.: Cieliašy, руск.: Телеши) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Аграгарадок
Целяшы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
руск.: Телеги
Аграгарадок з
Плошча
1,168 км²
Колькасць двароў
104[1]
Насельніцтва
278[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213242
Аўтамабільны код
6
Целяшы на карце Беларусі ±
Целяшы (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Целяшы (Слаўгарадскі раён)
Целяшы (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Целяшы (Слаўгарадскі раён)

НазваПравіць

Назва аграгарадка Целяшы пайшла ад імя пана Ціляша.

ГісторыяПравіць

На карце ў 1776 г. адзначана як руск.: Телеги. У 1783 годзе было 11 двароў, жыло 104 жыхара. З 1848 года Целяшы ўваходзілі ў склад казённага Гарадзецкага маёнтка, было 19 двароў, вадзяны млын, царква. У 1858 у вёсцы ўжо існавала драўляная Ільінская царква, другую царкву быццам пабудавалі каля 1861.

У 1910 годзе вёска належала Целяшэўскаму сельскаму таварыству, было 89 двароў, 566 жыхароў. У 1926 годзе пражывала 528 жыхароў, працавала чатырохкласная школа[3].

Адна царква згарэла ў 1933[4].

У 1924—1961 і 1963—1965 гадах цэнтр Целяшоўскага сельсавета[5][6].

З 2007 года Целяшы атрымалі статус аграгарадка.

ГеаграфіяПравіць

Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна.

Прамысловасць і сельская гаспадаркаПравіць

У аграгарадку знаходзіцца СВК «Рассветовский Агро».

Сацыяльная сфераПравіць

У аграгарадку ёсць Целяшэўская базавая школа, дырэктар — Сцяпанаў Сяргей Віктаравіч.

Таксама ў Целяшах дзейнічае комплексны прыёмны пункт і фельчарска-акушэрскі пункт.

СлавутасціПравіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[7].

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Аграгарадок Целяшы
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 584
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  6. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 560

СпасылкіПравіць