Цецюшы
Цецюшы (руск.: Тетюши, татар.: Тәтеш) — горад (з 1781) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цецюшскага раёна Татарстана. Насельніцтва 11,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1578 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Волгі, за 180 км ад Казані, за 180 км ад Ульянаўска.
Харчовая прамысловасць, камбікормавы завод, механічны завод (філіял Казанскага верталётнага завода), мэблевая фабрыка, цагельня.