Цыліндр (рухавік)

Цыліндр — адна з галоўных частак поршневага рухавіка ўнутранага згарання. Уяўляе сабою рабочую камеру аб’ёмнага выцяснення.

Цыліндр скутара. Унутраная частка — гільза, вонкавая — кашуля.

Унутраныя і вонкавыя часткі цыліндраў падвяргаюцца рознаму нагрэву і звычайна выконваюцца з асобных частак:

  • унутраная частка — працоўная ўтулка або гільза цыліндра
  • вонкавая — кашуля

Паміж унутранымі і вонкавымі часткамі маецца прастора, у рухавіках з вадзяным астуджэннем тут цыркулюе астуджальная вадкасць.

У пераважнай большасці выпадкаў кашулі цыліндраў выконваюцца ў відзе адной адліўкі для ўсяго шэрагу цыліндраў і завуцца блокам цыліндраў. Корпус блока цыліндраў вырабляюць звычайна з таго ж матэрыялу, што і станіна рухавіка.

Выгляд цыліндраў можа залежыць ад канструкцыі рухавіка.

Спасылкі

правіць