Стані́на — асноўная, часцей за ўсё нерухомая, частка машыны, на якой мацуюцца і па якой рухаюцца астатнія яе вузлы і механізмы.

Вертыкальна-фрэзерны станок. Лічбай 4 пазначана станіна, лічбай 8 — фундаментная пліта

Станіна забяспечвае дакладнасць узаемнага размяшчэння і перамяшчэнняў вузлоў, дэталей машыны, успрымае намаганні, узнікаючыя паміж імі. Станіны звычайна мацуюцца на фундаменце або маюць спецыяльныя апоры. Вырабляюцца адліўкай з чыгуна і зварныя.

Асноўныя патрабаванні да станін — жорсткасць, трываласць, устойлівасці да ўздзеяння вібрацыі і г.д.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць