Цынкіт — рэдкі мінерал класа простых вокіслаў, аксід цынку. Названы цынкітам у 1845 годзе аўстрыйскім мінеролагам В. Хайдзінгерам з-за таго, што ў яго склад уваходзіць цынк.

Цынкіт
Цынкіт з Арызоны, ЗША
Формула ZnO
Сінгонія Гексаганальная
Колер Чырвоны, аранжавы, буравата-чырвоны
Колер рысы Аранжава-жоўты
Бляск Амаль алмазны
Празрыстасць Прасвечвае
Цвёрдасць 4,5 - 5,0
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 5,4 - 5,7 г/см³

Уласцівасці правіць

Утвараецца ў скарнах, мае кантактава-метасаматычнае паходжанне. Крышталі сустракаюцца рэдка, звычайна выяўляецца ў выглядзе крупчастых агрэгатаў, украпванняў. Часта залягае разам з вілемітам, кальцытам, раданітам, франклінітам. З'яўляецца паўправадніком. Ва ўльтрафіялеце можа флюарэсцыраваць аранжавым колерам. З'яўляецца рудой цынку (у сваім складзе ўтрымлівае 80,3 % цынку).

Спасылкі правіць