Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі
Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе шляхам пераўтварэння Доследнай партыі пры Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі. Цэнтр быў створаны з мэтай забеспячэння рэазілацыі мерапрыемстваў Міждзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы стварэня сістэмы сейсмалагічнага маніторынгу тэрыторый дзяржаў-членаў СНД[1]. З 2011 года — у складзе ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка».
Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | Centre of Geophysical Monitoring of the National Academy of Sciences of Belarus |
Дата заснавання | 2001 |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
дырэктар | Генадзь Аркадзевіч Аронаў |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, 1-3. |
Сайт | cgm.org.by |
Мэты і задачы
правіць1. Арганізацыя і развіццё нацыянальнай сістэмы геафізічнага маніторынгу, удзел у Міждзяржаўнай сістэме маніторынгу тэрыторый сумежных краін і Міжнароднай глабальнай сетцы маніторынгу Зямлі.
2. Вывучэнне рэгіянальнай сейсмічнасці, ацэнка сейсмічнай і геамагнітнай абстаноўкі тэрыторыі Беларусі.
3. Выкананне работ па ацэнцы сейсмічнай небяспекі, у тым ліку на стадыі праектавання буйных аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння.
4. Забеспячэнне сейсмічнага і геадынамічнага маніторынгу ў раёнах размяшчэння асабліва адказных аб’ектаў і радовішчаў карысных выкапняў.
5. Распрацоўка і развіццё метадаў і сродкаў геафізічных назіранняў; інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій.
6. Забеспячэнне навуковых даследаванняў дадзенымі сейсмалагічных, геафізічных і геадынамічных назіранняў.
7. Арганізацыя банкаў геафізічных дадзеных, забеспячэнне міжрэгіянальнага і міжнароднага абмену інфармацыяй.
8. Аператыўнае ўзаемадзеянне з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях узнікнення небяспечных геадынамічных з’яў прыроднага і тэхнагеннага характару і магчымага папярэджання іх негатыўных наступстваў.
9. Правядзенне экспедыцыйных работ.
Сучасны склад
правіць- аддзел апрацоўкі і аналізу дадзеных маніторынгу
- аддзел інжынерна-інфармацыйнага забеспячэння
- аддзел экспрыментальнай геафізікі
- інфармацыйна-аналітычны цэнтр геафізічнага маніторынгу
- геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[2]
- геафізічная абсерваторыя «Нарач» (Целякі (Мядзельскі раён))[3]
- рэгіянальная сейсмічная станцыя «Салігорск»[4]
Зноскі
- ↑ Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. Мінск, 2002. С.198.
- ↑ ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» Архівавана 8 лютага 2022.
- ↑ ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «НАРОЧЬ» Архівавана 8 лютага 2022.
- ↑ РЕГИОНАЛЬНАЯ СЕЙСМИЧЕСКАЯ СТАНЦИЯ «СОЛИГОРСК» Архівавана 8 лютага 2022.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўстановы Архівавана 8 лютага 2022.