Цэнтр імя Людвіга Заменгофа
Цэнтр імя Людвіга Заменгофа — гарадская ўстанова культуры, створаная ў Беластоку па прапанове мэра горада з нагоды адбываўшагася ў Беластоку 25 ліпеня — 1 жніўня 2009 года 94-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў. 21 ліпеня 2009 года адбылось афіцыйнае адкрыццё цэнтра для жыхароў Беластока. Спачатку Цэнтр Заменгофа быў аддзелам Беластоцкага Цэнтра Культуры, са студзеня 2011 года стаў самастойнай установай. У студзені 2017 года Цэнтр імя Людвіга Заменгофа зноў увайшоў у склад Беластоцкага Цэнтра Культуры[1].
Цэнтр імя Людвіга Заменгофа | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2 ліпеня 2009 |
Месцазнаходжанне | |
centrumzamenhofa.pl (польск.) (англ.) (эсп.) | |
![]() |
Цэнтр Заменгофа прапануе наведвальнікам пастаянную выставу «Беласток часоў маладга Заменгофа», часовыя выставы, канцэтры, паказы фільмаў, тэатральныя прадстаўленні. У Цэнтры таксама арганізуюцца рэгулярныя дыскусіі, лекцыі і літаратурныя акцыі.
Цэнтр Заменгофа арганізуе таксама шэраг адукацыйных семінараў для дзяцей і моладзі, рэалізуе сучаныя грамадска-адукацыйныя праекты, такія як «Жывая бібліятэка» і адкрытая гульня «Пазнай Беласток».
Апісанне
правіцьБудынак, у якім размешчаны Цэнтр імя Людвіга Заменгофа, быў перададзены заснаванай у чэрвені 2008 года арганізацыі Шлях яўрэйскай спадчыны ў Беластоку, створанай дактарамі істудэнтамі Беластоцкага ўніверсітэта — валанцёрамі Фонда Беластоцкага ўніверсітэта. Будынак таксама належыць створанай у 2009 годзе арганізацыі Шлях эсперанта і яго культуры.
Эсперанта-бібліятэка
правіць12 мая 2010 года ў будынка цэнтра імя Людвіга Заменгофа адкрыта Эсперанта-біябліятэка, філіял Падляшскай бібліятэкі імя Лукаша Гарніцкага ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы публічная бібліятэка са зборамі на мове эсперанта ці прысвечанымі эсперанта.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ BOK/CLZ - Białostocki Ośrodek Kultury (польск.). centrumzamenhofa.pl. Праверана 10 кастрычніка 2018.
Спасылкі
правіць- Centrum im. Ludwika Zamenhofa eo
- Szlak Dziedzictwa Żydowskiego w Białymstoku Архівавана 25 лютага 2020. pl