Цюркан Акёл (турэцк.: Türkân Akyol; нар. 12 кастрычніка 1928, Канстанцінопаль, Турцыя — 7 верасня 2017, Анкара, Турцыя) — турэцкі палітык, лекар і навуковец. Яна стала першай турэцкай жанчынай-міністрам урада і першай жанчынай-рэктарам універсітэта ў Турцыі.

Цюркан Акёл
турэцк.: Türkan Akyol
Minister of Health of Turkey[d]
25 сакавіка 1971 — 13 снежня 1971
Rector of Ankara University[d]
1980 — 1982
Minister of State for Women and Family[d]
4 сакавіка 1992 — 25 чэрвеня 1993
Папярэднік Güler İleri[d]
Пераемнік Імрэн Айкут
Нараджэнне 12 верасня 1928(1928-09-12)
Смерць 7 верасня 2017(2017-09-07) (88 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Нарадзілася 12 кастрычніка 1928 года ў Канстанцінопале. Атрымлівала пачатковую адукацыю ў розных гарадах Турцыі, бо яе бацька быў штабным афіцэрам. У 1947 годзе скончыла школу для дзяўчынак Эрэнкёй у Стамбуле[1].

Кар’ера вучонага і палітыка правіць

Акёл атрымала медыцынскую адукацыю ва універсітэце Анкары, скончыла яго ў 1953 годзе. Яна стала лекарам-пульманолагам[2] і працягнула акадэмічную кар’еру ў сваёй альма-матэр. У 1965 годзе стала дацэнтам, а ў 1970 годзе — прафесарам. Паміж 1959 і 1965 гадамі Акёл праводзіла навуковыя даследаванні ў Злучаных Штатах, Францыі і Нідэрландах[1].

25 сакавіка 1971 года яна была прызначаная міністрам аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння у кабінеце Ніхата Эрыма, стаўшы такім чынам першай жанчынай-міністрам урада Турцыі. 13 снежня таго ж года яна сышла ў адстаўку са сваёй пасады і вярнулася ва ўніверсітэт[1].

У 1980 годзе Акёл была абрана рэктарам універсітэта Анкары, стаўшы першай жанчынай-рэктарам Турцыі. Яна прапрацавала на гэтай пасадзе да 1982 года, пасля чаго звольнілася з-за рознагалоссяў з Саветам вышэйшай адукацыі[1]. Акёл выкладала ва ўніверсітэце да 1983 года, калі Эрдал Іньёню прапанаваў ёй стаць сузаснавальнікам сацыял-дэмакратычнай партыі (SODEP, пазней Сацыял-дэмакратычная народная партыя). Акёл стала намеснікам старшыні партыі[1].

Цюркан Акёл увайшла ў парламент у якасці дэпутата ад правінцыі Ізмір пасля ўсеагульных выбараў 1987 года. Яна вярнулася да выкладчыцкай дзейнасці пасля заканчэння тэрміну працы ў парламенце ў 1991 годзе[1]. У 1992 годзе яна была прызначана міністрам па справах жанчын і сям’і ў кааліцыйным урадзе Сулеймана Дэмірэля[1]. У 1993 годзе яна была зноў прызначаная міністрам у кабінеце Тансу Чылер, першай турэцкай жанчыны прэм’ер-міністра.

Памяць правіць

Яе імя носіць бальніца ў горадзе Бурса.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Ankara Üniversitesi Rektörleri-Prof. Dr. Türkan Akyol (тур.)(недаступная спасылка). Ankara University. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 8 лютага 2013.
  2. "Ankara Tıp'ın Göğüs Hastalıkları Ana Bilim Dalı Yenilendi" [Turkish]. Праверана 2013-*2-08. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)