Цісканіна ў Сане (2023)
19 красавіка 2023 года каля 20:20 перад школай у старым цэнтры Саны (Емен) сабраўся вялікі натоўп[1]: былі жанчыны і дзеці, у асноўным малазабяспечаныя. Людзі, напярэдадні заканчэння Рамадана, чакалі атрымаць па 5000 еменскіх рыялаў (19 долараў ЗША) на чалавека. Гэта было часткай традыцыйнай міласці Закят аль-Фітр, арганізаванай мясцовымі гандлярамі[2]. Падчас раздачы грошаў апалчэнцы-хусіты стралялі ў паветра, спрабуючы прывесці натоўп у парадак. Адна куля выпадкова трапіла ў электрычны провад, у выніку чаго ён выбухнуў, выклікаўшы паніку і цісканіну[3].
Падчас трагедыі па меншай меры 90 чалавек загінулі[4] і 322 чалавекі атрымалі раненні[1].
Пасля інцыдэнту хусіты неадкладна ачапілі школу і закрылі доступ людзям, у тым ліку журналістам[5]. Іх прадстаўнікі заявілі, што кампенсуюць кожнай сям’і загінулых адзін мільён рыялаў (каля 4000 долараў), а кожнаму параненаму — 200 000 (каля 800 долараў)[6].
Зноскі
правіць- ↑ а б "85 Killed, Hundreds Injured In Stampede During Yemen Charity Event: Report". www.ndtv.com. 2023-04-20. Праверана 2023-04-20.
- ↑ "At least 78 killed in stampede for donations in Yemen". Reuters(англ.). 2023-04-20. Праверана 2023-04-20.
- ↑ Stampede in Yemen's capital kills at least 78, official says (англ.). AP NEWS (19 красавіка 2023). Праверана 20 красавіка 2023.
- ↑ Al-Masry Al-Youm. 90 people killed, more than 300 injured in Sanaa stampede . Egypt Independent (20 красавіка 2023).
- ↑ Stampede in Yemen at charity event kills at least 78, injures dozens . NZ Herald (20 красавіка 2023).
- ↑ Tawfeeq. At least 78 killed in stampede in Yemen (англ.). CNN (20 красавіка 2023).