Чага́н (або Балапа́н)[1] — возера ў Казахстане, створанае Чаганскімі ядзернымі выпрабаваннямі 15 студзеня 1965 года. Ядзерныя выбухі праводзіліся для народнай гаспадаркі.

Чаган
каз.: Шаған
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 0,45 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 5,92 км²
Аб’ём 0,0001 км³
Размяшчэнне
Краіны Казахстан
Чаган (Казахстан)
Чаган
Чаган
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вада ў возера паступае з ракі Чаган (прыток Іртыша). Часта згадваецца як «атамнае возера». Аб’ём вады ў возеры складае прыблізна 100 000 м³. Вада ў возеры радыеактыўная.

Гісторыя правіць

Ядзерны выбух быў здзейснены пад зямлёй у абалоне ракі Чаган, у свідравіне № 1004 на глыбіні 178 метраў 15 студзеня 1965 года, у 05 гадзін 59 хвілін 59 секундаў раніцы па Грынвічы. Надалей планавалася ў Казахстане з дапамогай ядзерных выбухаў стварыць каля 40 штучных вадаёмаў агульным аб'ёмам 120—140 млн м³. У такіх глыбокіх рэзервуарах з аплаўленым дном і невялікім люстэркам выпарэння планавалася акумуляваць вясновыя сцёкі вод.

У пачатку 1965 года рэчышча ракі Чаганкі злучылі з утворанай варонкай каналам. Пазней тут была пабудавана каменна-земляная плаціна з водапрапускнымі збудаваннямі.

Характарыстыка правіць

Плошча возера Чаган — 5,92 км². Аб'ём вады — 19,1 млн куб. м. Глыбіня — каля 100 метраў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Казахская энциклопедия, Том 9. Раздел 18.
  • Лео Германн. Правда о великой лжи. Том 2. С.-Петербург, 1999 г.

Спасылкі правіць