Чалавек з Ліндау (англ.: Lindow man) — так назвалі чалавека, які памёр у эпоху жалезнага века, і які быў знойдзены ў тарфяным балоце Ліндау-Мос  (англ.) паблізу пасёлка Моберлі  (англ.) ў графстве Чэшыр, Англія.

Чалавек з Ліндау

З’яўляецца адным з найбольш добра захаваных балотных цел і адной з самых сенсацыйных археалагічных знаходак, зробленых у Вялікабрытаніі ў 1980-х гадах. Мясцовыя журналісты спачатку назвалі яго Пітам Маршам (гульня слоў з англійскай peat marsh, то бок тарфяное балота).