Чарлз Джозеф Бэкан малодшы (англ.: Charles Joseph Bacon, Jr .; 9 студзеня 1885, Бруклін — 15 лістапада 1968, Форт-Лодэрдэйл) — амерыканскі лёгкаатлет, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года.

Лёгкая атлетыка
Чарлз Бэкан
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 9 студзеня 1885(1885-01-09)
Памёр 15 лістапада 1968(1968-11-15) (83 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 77 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года ў Сент-Луісе Бэкан удзельнічаў толькі ў забегу на 1500 м, у якім заняў апошняе дзевятае месца. На неафіцыйных пазачарговых Алімпійскіх гульнях 1906 года ў Афінах ён стаў пятым на дыстанцыі 400 м і 6-м у 800 м.

На Гульнях 1908 года ў Лондане Бэкан удзельнічаў толькі ў бегу на 400 м з бар’ерамі. Ён выйграў спаборніцтва, усталяваўшы пры гэтым першы афіцыйны сусветны рэкорд.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996.