Хіт-парад

(Пасля перасылкі з Чарт)

Хіт-парад ці чарт — апублікаваны спіс найбольш папулярных у пэўны перыяд медыяпрадуктаў (музыка, кнігі, кіно, гульні). Як правіла, спісы хіт-парадаў складаюцца не больш, чым з 10—20 пунктаў, якія размяшчаюцца па меры змяншэння паказчыкаў. Параметры хіт-параду вызначаюцца інфармацыяй аб продажах; таксама існуюць крытэрыі пройгрышу музычных кампазіцый на радыё (у музычных хіт-парадах), дадзеных па відэа- і кінапракату (у кінаіндустрыі). Часовы перыяд звычайна тыдзень, радзей месяц. Літаральна «хіт-парад» азначае спіс хітоў — гэта значыць найбольш папулярных медыяпрадуктаў.