Часлаўскі сойм
Часлаўскі сойм — сход, які праходзіў па ініцыятыве пражскага магістрата з 3 па 7 чэрвеня 1421 г. у касцёле Святых Пятра і Паўл ў Чаславе. Адбыўся пасля няўдалага для Папы другога крыжовага паходу супраць гусітаў.
На сойм прыбылі прадстаўнікі імператара Жыгімонта, пражскі архібіскуп Конрад , шмат каталіцкіх паноў[1].
Галоўнымі яго вынікамі былі:
- абвяшчэнне т. зв. Чатырох пражскіх артыкулаў законам, які распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Чэшскага каралеўства;
- пазбаўленне Жыгімонта спадчынных правоў на чэшскі каралеўскі пасад;
- абранне «часовага ўрада» з 20-ці чалавек для выбару новага караля[2].
Зноскі
- ↑ Рубцов Б. Т. Гуситские войны (Великая крестьянская война XV века в Чехии). — М.: Государственное издательство политической литературы, 1955. — С. 182.
- ↑ Рубцов Б. Т. Гуситские войны (Великая крестьянская война XV века в Чехии). — М.: Государственное издательство политической литературы, 1955. — С. 182.