«Чужая краіна» (англ.: Strangerland) — драматычны трылер рэжысёра Кім Фарант паводле сцэнарыя Майкла Кініронса і Фіёны Серэс. У галоўных ролях зняліся Ніколь Кідман, Джозеф Файнс і Х'юга Уівінг. Прэм'ера фільма адбылася на кінафестывалі «Сандэнс» 23 студзеня 2015 года.

Чужая краінаM:
англ.: Strangerland
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 112 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 2015
IMDb ID 2325977

Сюжэт правіць

Кэтрын і Мэцью Паркеры спрабуюць прыстасавацца да новага жыцця ў мястэчку Натгары, яны вядуць адасоблены лад жыцця. Перад буйной пясчанай бурай іх двое дзяцей-падлеткаў Лілі і Том знікаюць. Пошукавую аперацыю ўзначальвае паліцэйскі Дэвід Рэй. Падазрэнні растуць і чуткі падбухторваюць мясцовых жыхароў супраць Паркераў, ператвараючы іх жыццё ў пекла.

У ролях правіць

Зноскі

  1. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.