Чцібар (Цідэбур, Сцібар, Здзебар; 10 стагоддзе) — польскі князь і ваенны дзеяч, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Магчымы заснавальнік роду Астояў.

Чцібар
Czcibor
Chrzest Czcibora.JPG
Хрышчэнне Чцібара
 
Веравызнанне паганства, ад 966 хрысціянства (каталіцтва)
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць не раней за 24 чэрвеня 972
Дынастыя Дынастыя Пястаў
Бацька Земамысл
Маці NN, сербалужыцкая княжна
Дзеці Стаігнеў?

ПаходжаннеПравіць

Быў сынам князя палян Земамысла з роду Пястаў і братам першага гістарычна вядомага князя Польшчы Мешка I, а таксама яшчэ адно князя, невядомага з імя. Імя Чцібар некаторыя з даследчыкаў (Станіслаў Кентшынскі і іншыя) выводзяць з сербалужыцкіх абшараў, такім чынам яго маці магла паходзіць з гэтых земляў.

ДзейнасцьПравіць

Верагодна, быў ахрышчаны паводле рымскага абраду разам ці неўзабаве пасля брата Мешкі (прыкладна 14 красавіка 966). 24 чэрвеня 972 у бітве пад Цэдыняй разбіў нямецкія войскі на чале з маркграфам Лужыцкай маркі Годанам і графам Зігфрыдам фон Вальбекам, якія ўварваліся ў Польшчу. Знаходжанне Чцібара ў гэтым рэгіёне дазваляе меркаваць, што ён быў намеснікам Мешкі ў Памор'і. Верагодна, ён ці хтосьці з яго сыноў быў 25 мая 992 удзельнікам падзелу ўладанняў Мешкі І.

НашчадкіПравіць

Некаторымі даследчыкамі лічыцца бацькам Стаігнева, пасла Баляслава Храбрага і адначасова заснавальнікам роду Астояў.

Ушанаваьне памяціПравіць

Чцібар — першы вядомы польскі пераможца ў змаганні з немцамі. З гэтай прычыны ён стаў персанажам шматлікіх твораў: аповясцяў «Любоне» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Скарб дзікаў» Караля Бунша, «Dagome iudex» Збігнева Нянацкага і фільму «Гняздо» Яна Рыбкоўскага.

У гонар Чцібара названыя:

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Kronika Thietmara, tłum. M. Z. Jedlicki, Towarzystwo Autorów i Wydawców Prac Naukowych UNIVERSITAS, Kraków 2005, ISBN 83-242-0499-7, s. 32-33.
  • Balzer O., Genealogia Piastów, Wydawnictwo Avalon, Kraków 2005, ISBN 83-918497-0-8, s. 44, 56-57.
  • Hertel J., Imiennictwo dynastii piastowskiej we wczesnym średniowieczu, Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Warszawa-Poznań 1980, ISBN 83-010166-2-0.
  • Jasiński K., Rodowód pierwszych Piastów, Wydawnictwo Poznańskiego Towarzystwa Przyjaciół Nauk, Poznań 2004, ISBN 83-7063-409-5, s. 71.
  • Kętrzyński S., O imionach piastowskich, «Życie i myśl» 1951, nr 5-6.
  • Rymar E., Rodowód książąt pomorskich, Książnica Pomorska, Szczecin 2005, ISBN 83-87879-50-9, s. 40-41, 52, 58, 65, 67.