Мешка I
Мешка І (922—945 — 25 мая 992) — князь палян з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Баляслава Храбрага.
Мешка I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mieszko I | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Баляслаў I Храбры | ||||||
Нараджэнне | не раней за 922 і не пазней за 945 | ||||||
Смерць | 25 мая 992[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Земамысл | ||||||
Маці | Горка[d][2] | ||||||
Жонка | Ода Дзітрыхаўна[d] і Дубраўка[3] | ||||||
Дзеці | Баляслаў I Храбры, Сігрыд Гордая, Мешка Мешкавіч[d], Святаполк Мешкавіч[d], Лямберт Мешкавіч[d] і Гунхільд Вендэнская[d][2] | ||||||
Веравызнанне | славянскае язычніцтва і каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мешка I з'яўляецца першым гістарычным князем палян, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі і дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных саюзаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама верагодна Усходняе Памор'е і Мазовію. Працяглую частку свайго жыцця вёў барацьбу за Заходняя Памор'е, у апошніх гадах жыцця распачаў вайну з чэхамі, як вынік здабыта Сілезія і Малая Польшча.
Правёў хрышчэнне свайго народу ў 966 г. па каталіцкаму абраду, такім чынам далучыў сваю краіну да заходнееўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю і ўзбагачэнне эканомікі.
Мешка І характарызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпламатычныя сувязі спачатку з чэхамі, а потым са шведамі і немцамі.
Мешка памёр 25 мая 992 г. Верагодна быў пахаваны ў касцёле ў Познані. У рэальнасці прах першага ўладара Польшчы нідзе не знойдзены, таксама не вядома месца смерці.
Сям'я
правіцьДа шлюбу з Дубраўкай, у Мешка было 7 жонак, не вядома ці былі ад гэтых шлюбаў дзеці.
Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Баляслава і дачку Святаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў Мешка, Ламберта і Святаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Баляслаў.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ польская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.