Дубраўка (княгіня польская)

Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (чэшск.: Doubravka, польск.: Dąbrówka; паміж 920 і 931 — 977) — дачка чэшскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.

Дубраўка
польск.: Dobrawa Przemyślidka

Нараджэнне 940-я
Смерць 977[1][2][…] ці 977[3]
Род Пржэмысловічы
Бацька Баляслаў I Грозны[d]
Маці Бягота[d]
Муж Мешка I[4] і Гунтэр[d]
Дзеці Баляслаў I Храбры, Гунцэлін фон Кукенбург[d], Гунхільд Вендэнская[d][5] і Сігрыд Гордая[6]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць гісторыя хрысціянства[d][7] і royal house[d][7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебургскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.

У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрышчэнне правёў чэшскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка шмат садзейнічала распаўсюджванню хрысціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.

Храніст Казьма Пражскі ў «Чэшскай хроніцы» ў XII стагоддзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросце, яна выйшла замуж за польскага князя, зняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».

У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Святаслава, жонка караля Швецыі Эрыка VI Пераможца, пасля смерці якога стала жонкай дацкага караля Свена I Вілабародага.

Продкі

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • Титмар Мерзебургский. Хроника. В 8 кн. / Пер. с лат. И. В. Дьяконова. М.: «SPSL»-«Русская панорама», 2005.
  • Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962.

Зноскі

  1. Dobrawa
  2. Dobrawa // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. Bartlett R., Bláhová M., Bolina P. і інш. Přemyslovci. Budování českého státuNakladatelství Lidové noviny, 2009. — С. 551. — 779 с. — ISBN 978-80-7106-352-0
  7. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.