Свен I Вілабароды

Свен I Вілабароды (нарв.: Sveinn Tjúguskegg, шведск.: Sven Tveskägg, дацк.: Svend Tveskæg, англ.: Sweyn Forkbeard, каля 960 — 3 лютага 1014) — кароль Даніі, Англіі і вялікай часткі Нарвегіі. Свен быў лідарам вікінгаў і бацькам Кнуда Вялікага. Ён стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі, Харальда Сінязубага, у канцы 986 ці ў пачатку 987 года. У 1000 годзе Свен стаў валадаром большай часткі Нарвегіі, калі Эйрык, сын Хокана Магутнага, прысягнуў яму як васал. Пасля доўгіх заваяванняў і амаль перад смерцю па загаду Свена быў заснаваны горад у Англіі, які атрымаў назву Суонсі (ад англ.: Sweyn's Ey). Пазней Свен стаў каралём Англіі. А ў апошнія месяцы жыцця стварыў такую вялікую імперыю Паўночнага мора, якая па памерах магла паспрачацца толькі з імперыяй яго сына Кнуда.

Свен I Вілабароды
дацк.: Svend 1. Tveskæg
Sweyn Forkbeard by L. Frølich (cropped).jpg
манарх Даніі[d]
986 — 3 лютага 1014
Папярэднік Токе Гормсан[d]
Пераемнік Харальд II, кароль Дацкі
кароль Англіі[d]
1013 — 3 лютага 1014
Папярэднік Этэльрэд Неразумны
Пераемнік Этэльрэд Неразумны
манарх Нарвегіі[d]
986 — 995
Папярэднік Харальд I Сінязубы
Пераемнік Олаф I Тругвасан
манарх Нарвегіі[d]
1000 — 3 лютага 1014
Папярэднік Олаф I Тругвасан
Пераемнік Олаф II Святы
Нараджэнне 17 красавіка 963[1]
Смерць 3 лютага 1014[2] (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Кнютлінгаў
Бацька Харальд I Сінязубы[3]
Маці Това Абадрыцкая[d]
Жонка каля Гунхільд Вендэнская[d][3][4] і Сігрыд Гордая[3][4]
Дзеці Эстрыд Дацкая[d], Гіта Свенсдоцір[d][5][3], Святаслава[d], Gunhilda Sveynsdottir[d][5], daughter Sveynsdottir[d][5], Santslaue Sveynsdottir[d][5], Thyra Sveynsdottir[d][5], Харальд II, кароль Дацкі[5] і Кнуд Вялікі[5][3]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць кіраўнік
Commons-logo.svg Свен I Вілабароды на Вікісховішчы

МянушкаПравіць

Мянушка Свена, якая верагодна ўжывалася пры яго жыцці, не падобна на большасць мянушак каралеўскіх асоб. Яна ўказвае на вілападобны тып вусоў, а не барады, як можна было меркаваць. Такі стыль быў вельмі папулярны ў тыя часы, асабліва ў Англіі, дзе, верагодна, Свен і вырашыў яго пераняць. Падобны стыль вусоў можна знайсці на выяве з дывана з Баё.

Царква і СвенПравіць

Бацька Свена, Харальд Сінязубы, быў першым скандынаўскім каралём, які афіцыйна прыняў хрысціянства ў 960-х гадах. Згодна з Адамам Брэменскім, гісторыкам 11 стагоддзя, сын Харальда, Свен быў хрышчоны пад імем Ота, у гонар першага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі[6]. Але Свен Вілабароды ніколі афіцыйна не карыстаўся сваім хрысцянскім імем. На манетах, якія ён біў было напісана «ZVEN REX DAENOR», што перакладецца як «Свен, кароль данаў». І нават калі ён быў абраны Уітэнагемотам на пасаду караля Англіі ў 1013 годзе, ён стаў каралём Свенам, а не Ота.

Кароль ДанііПравіць

Згодна з некаторымі крыніцамі, як то «Сага аб ёмсвікінгах», Свен быў незаконнанароджанным сынам Харальда Сінязубага і быў выхаваны легендарным ёмсвікінгам і ярлам Ёмбарга Палнатокі.

Адам Брэменскі піша, што Свен быў пераможаны шведскім каралём Эрыкам VI Пераможцам, які кіраваў Даніяй на працягу некаторага часу ў 994995 гадах. Аднак на гэты конт няма адзінага меркавання. Вядома, таксама, што пасля таго як Эрык памёр, Свен ажаніўся з яго ўдавой, вядомай пад імёнамі Гунхільда, Сігрыд і Святаслава. Адносна гэтай паўлегендарнай жанчыны асноўныя крыніцы разыходзяцца: згодна з ісландскімі сагамі яна была дачкой шведскага вікінга і жонкай Эрыка VI, а пасля яго смерці — Свена Вілабародага; Саксон Граматык пацвярджае толькі тое, што Свен узяў у жонкі ўдаву Эрыка; Адам Брэменскі піша, што яна была польскай прынцэсай; а Цітмар Мерзебургскі згадвае, што жонкай Свена і маці Кнуда Вялікага была дачка Мешка I, сястра караля Баляслава I Храбрага. Верагодна, гэта дае тлумачэнне згадванню ў хроніках факта ўдзела польскіх войскаў у паходзе Кнуда на Англію ў 1015 годзе.

Барацьба за НарвегіюПравіць

Разам з тытулам караля Даніі Свен адразу ж стаў і каралём Нарвегіі, аднак фактычным кіраўніком Нарвегіі быў Хокан Магутны, які стаў рэгентам яшчэ пры Харальдзе Сінязубым. У 995 годзе Олаф I Тругвальдсан вярнуўся ў Нарвегію і забіў Хокана, тым самым Данія да 1000 года страціла кантроль над Нарвегіяй. У тым годзе ў бітве пры Свольдэры аб’яднаны дацка-шведскі флот з далучыўшымся да іх карабелямі Эйрыка Хоканарсана, сына забітага Хокана, змог перамагчы флот Олафа, карабель якога патануў разам з ім. Нарвегія зноў вярнулася пад дацкі кантроль, а новым рэгентам стаў Эйрык.

Заваяванне АнглііПравіць

 
Свен і Ёмсвікінгі на пахаванні Харальда Сінязубага

Згодна з хронікай Джона Уолінфордскага Свен здзейсніў набегі на Англію ў 10021005, 10061007 і 10091012 гадах, з мэтай помсты за гвалт у дзень святога Брайса, калі па загаду англійскага караля Этэльрэда Неразумнага было згвалтавана дацкае насельніцтва брытанскага вострава. Лічыцца, што сярод ахвяр гвалту была і сястра Свена Гунхільда.[7]

Сайман Кейнз піша, што Свен быў актыўны ў рэгіёнах Уэсекс і Усходняй Англіі ў 10031004 гадах, але з-за недахопу харчу быў вымушаны вярнуцца дадому. Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў гэтых наскоках Свен мог і не прымаць удзел. Але дакладна вядома, што ў 1013 годзе Свен разам з вялікім флотам уварваўся ў Англію.[8]

Як паведамляе хроніка Пітэрбора, у ліпені кароль Свен высадзіўся з вялікім флотам у Сендвічы, потым па рацэ Трэнт войска дасягнула Гейнсбара. Амаль адразу ўся Усходняя Англія і Нартумбрыя трапілі пад прыгнёт нарвежцаў, хутка здаліся і жыхары Саюза Пяці Гарадоў. Свен зразумеў, што ён можа пайсці далей, і, зрабіўшы запасы харчоў, рушыў з асноўнымі сіламі на поўдзень у раён Оксфарда, амаль не сустракаючы процідзеяння. Пасля Оксфарда вікінгі захапілі Вінчэстэр і аблажылі Лондана.[9]

Аднак лонданцы трымаліся; сярод абаронцаў горада былі кароль Англіі Этэльрэд і Торкель Высокі, вікінг, які перабег да Этэльрэда. Нарэшце Свен зняў аблогу і рушыў на захад да горада Бат, дзе збіраўся папоўніць запасы харчу для далейшай аблогі Лондана. На гэты раз лонданцы спужаліся, што Свен захопіць горад і адпомсціць жыхарам за доўгае непадпарадкаванне. Этэльрэд збег у Нармандыю разам са сваёй сям’ёй, а Свен у дзень Ражства Хрыстова 1013 года быў абраны Уітэнагемотам новым каралём Англіі.

3 лютага 1014 года Свен памёр, ён быў каралём Англіі толькі пяць тыдняў. Першапачаткова быў пахаваны ў Ёрку, пазней яго цела было перавезена ў Данію, дзе Свен і быў пахаваны ў Кафедральным саборы Роскіле. Яго сын, Кнуд, быў вымушаны вярнуцца ў Данію дзеля абароны свайго тытула караля Даніі, але праз нейкі час зноў вярнуўся ў Англію і стаў, як і бацька, каралём Англіі.

Зноскі

  1. Svein I , aka Svein Forkbeard // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Sveyn I 'Forkbeard' Haraldsson, King of Denmark and England // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Kindred Britain
  4. 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 Lundy D. R. The Peerage
  6. Adam of Bremen Gesta II.3. Ed. Schmeidler, trans. Tschan, pg. 56
  7. Mike Ashley, British Monarchs; A complete genealogy, gazeteer and biographical Encyclopaedia of the Kings and Queens of Britain, Robinson Publishing (1998) p.483
  8. Blair, Peter Hunter (2003). An Introduction to Anglo-Saxon England (3rd ed.). Cambridge University Press. p. 98. ISBN 0-521-53777-0.
  9. The Anglo-Saxon Chronicle. Everyman Press: London, 1912. Translation by James Ingram (London, 1823) and J.A. Giles (London, 1847). Online Medieval and Classical Library Release #17. Retrieved 12 October 2006.

СпасылкіПравіць