Этэльрэд Неразумны
Этэльрэд Неразумны (стар.-англ.: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Англіі 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Сын Эдгара і Эдзьфрыды. Быў абвешчаны каралём Англіі пасля забойства свайго зводнага брата Эдуарда.
Этэльрэд II Неразумны Æðelræd II Unræd | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
18 сакавіка 978 — 1013 | ||
Каранацыя | 14 красавіка 979 | |
Папярэднік | Эдуард Мучанік | |
Пераемнік | Свен Вілабароды | |
| ||
3 лютага 1014 — 23 красавіка 1016 | ||
Папярэднік | Свен Вілабароды | |
Пераемнік | Эдмунд II | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | халкідонства[d] | |
Нараджэнне | каля 8 чэрвеня 968 | |
Смерць | 23 красавіка 1016[1][2][3] (47 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Уэсекская дынастыя | |
Бацька | Эдгар, кароль Англіі | |
Маці | Эльфрыда[d] | |
Жонка | Эльфгіфу Ёркская[d] і Эма Нармандская | |
Дзеці | Æthelstan Ætheling[d], Эдмунд Жалезнабокі, Eadred Ætheling[d], Eadwig Ætheling[d], Эдуард Спаведнік, Альфрэд Этэлінг, Гадгіфу Англійская[d], Edgar[d], Edward[d], Ecgberht (?)[d], Eadgyth[d], Ælfgifu[d], Wulfhild[d], unknown daughter (?)[d] і unknown daughter2 (?)[d] | |
Часы панаванняПравіць
Кіраванне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасцю сутычак з вікінгамі. У дзень святога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Англіі. Гэта прывяло да нападу з боку Свена Вілабародага, які ў перыяд з 1003 па 1007 гады здзейсніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свен атрымаў адступныя і напады скончыліся да 1013 года, калі дацкі конунг захапіў анлійскі прастол. Этэльрэд збег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свен сканаў, і Вітэнагемот зноў абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флот абвясціў каралём Кнуда, сына Свена, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.
СпадчыннікіПравіць
У Этэльрэда было не менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, атрымаў трон у спадчыну. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандскай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдуард Спаведнік, таксама быў абраны каралём Англіі. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменнік Эмы і кузен Эдварда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як абгрунтаванне прэтэнзій на англійскую карону.
МянушкаПравіць
У сучаснай англійскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаанглійскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэнні з такой мянушкай было проста гульнёй слоў.
ПродкіПравіць
Зноскі
- ↑ Ethelred the Unready // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Æthelred II 'the Unready', King of England // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aethelred II. // Brockhaus Enzyklopädie
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Этэльрэд Неразумны
- Англа-саксонская хроніка. 920—1014 гады (англ.)
- Старонка на anglo-saxons.net (англ.)
- Рыжоў К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа (руск.)