Уэсекская дынастыя
Уэсекская дынастыя, або дом Ке́рдыка (англ.: House of Wessex, House of Cerdic) — арыстакратычны род, які з 519 года кіраваў каралеўствам Уэсекс у паўднёва-заходняй Англіі, з 871 па 1066 год — аб'яднанымі англійскімі каралеўствамі. Кіраванне дынастыі Уэсексаў — адзінай брытанскай каралеўскай дынастыі саксонскага паходжання — перарывалася ў эпоху Данелага, затым у гады ўзурпацыі англійскай кароны датчанінам Свенам I Вілабародым і яго спадчыннікамі (1013—1042) і канчаткова спынілася ў 1066 годзе з гібеллю Гаральда II Годвінсана і перамогай нармандца Вільгельма I Заваёўніка ў бітве пры Гасцінгсе. Прадпрынятыя тады ж спробы англасаксонскай знаці аднавіць кіраванне Уэсексаў у асобе пятнаццацігадовага Эдгара Этэлінга, абвешчанага, але не каранаванага каралём Англіі, не ўвянчаліся поспехам.
Уэсекская дынастыя | |
---|---|
| |
Краіна |
Уэсекс Англія |
Родапачынальны дом | дом Кердыка |
Заснавальнік | Кердык |
Апошні кіраўнік | Гаральд II Годвінсан |
Год заснавання | 519 |
Зрушэнне | 1066 |
Нацыянальнасць | англасаксы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шлюб пляменніцы Эдгара Мацільды Шатландскай і сына Вільгельма Генрыха I, заключаны 11 лістапада 1100 года, звязаў англасаксонскую і нармандскую дынастыі сувяззю сваяцтва.
Перыяды кіравання манархаў Уэсекса і Англіі (802—1066)
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
правіць
- ↑ * Friar, Stephen; Ferguson, John. Basic Heraldry.. — W. W. Norton & Company, 1993. — ISBN 978-0-393-03463-9.
Літаратура
правіць- Stenton F. Anglo-Saxon England.. — Oxford, 1973.
- Мортон А. Л. История Англии. — Л., 1950.
- Савело К. Ф. Раннефеодальная Англия. — Л., 1977.