Альфрэд Этэлінг (англ.: Alfred Atheling; пам. 1036) — адзін з сыноў англасаксонскага караля Этэльрэда II, забіты падчас барацьбы за ўладу пасля смерці Кнуда Вялікага.

Альфрэд Этэлінг
Нараджэнне 1012[1]
Смерць 5 лютага 1037[1]
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Этэльрэд Неразумны[2][3]
Маці Эма Нармандская[2][3]
Дзейнасць арыстакрат

Біяграфія правіць

Альфрэд быў малодшым сынам Этэльрэда II, караля Англіі, і Эмы Нармандскай, дачкі Рычарда I, герцага Нармандыі.

Уварванне дацкага караля Свена I у Англію ў 1013 г. і яе заваяванне вікінгамі вымусіла Этэльрэда II і яго сям’ю бегчы ў Нармандыю. Пасля смерці бацькі ў 1016 г. Альфрэд разам са сваім старэйшым братам Эдуардам выхоўваліся пры двары нармандскага герцага Рычарда II, брата іх маці, у той час як у Англіі правіл Кнуд Вялікі, сын Свена. Браты захоўвалі прэтэнзіі на англійскі прастол, але пры жыцці Кнуда шанцаў на вяртанне на радзіму ў іх не было, паколькі дзейнічаў дацка-нармандскі саюз, падмацаваны шлюбам Кнуда і Эмы Нармандскай.

Пасля смерці караля Кнуда, у 1036 г. Альфрэд адправіўся ў Англію, магчыма, жадаючы наведаць сваю маці, якая пражывала ў Вінчэстэры. Аднак уладу ў краіне да гэтага часу захапіў незаконнанароджаны сын Кнуда Гаральд Заячая Лапа. Яго прыхільнікі на чале з Годвін, эрлам Уэсэкса, арыштавалі Альфрэда і забілі яго спадарожнікаў. Этэлінг быў жорстка аслеплены і неўзабаве сканаў ад ран. Смерць Альфрэда выклікала абурэнне як герцага Нармандыі, так і караля Даніі Хардэкнуда, які даводзіўся адзінакроўным братам Альфрэду. Апошні арганізаваў уварванне ў Англію і ў 1040 г. стаў новым англійскім каралём.

Удзел эрла Годвіна ў паланенні і наступнай смерці Альфрэда Этэлінга ў далейшым паслужыла адной з прычын яго падзення ў 1051 г., калі на прастол Англіі ўзышоў старэйшы брат Альфрэда Эдуард Спаведнік.

Зноскі

Літаратура правіць