Гаральд I (кароль Англіі)
Гаральд I Заечая Лапа (англ.: Harold Harefoot; каля 1015 — 17 сакавіка 1040) — кароль Англіі, які ўладарыў у 1035—1040. Сваю мянушку атрымаў за хуткасць і паляўнічыя ўменні.
Гаральд I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Harold Harefoot | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кнуд Вялікі | ||||||
Пераемнік | Хардэкнуд | ||||||
Нараджэнне |
каля 1016 |
||||||
Смерць |
17 сакавіка 1040[1]
|
||||||
Месца пахавання | Вэстмінстэрскае абацтва, у 1040 годзе рэшткі былі кінуты ў балота ля берагоў ракі Тэмзы | ||||||
Род | Кнютлінгі | ||||||
Бацька | Кнуд Вялікі[2][3] | ||||||
Маці | Эльфгіфу Нартгемптанская[2][3] | ||||||
Жонка | Ælgifu[d][4] | ||||||
Дзеці | Элфвін Харальдсан[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГаральд быў незаконнанароджаным сынам караля Англіі, Даніі і Нарвегіі Кнуда Вялікага і Эльфгіфу Нортхэмптанскай.
Пасля смерці Кнуда Вялікага ў 1035 годзе прастол павінен быў атрымаць у спадчыну адзіны законы сын Кнуда Хардэкнуд, які кіраваў Даніяй пад канец жыцця свайго бацькі. Аднак пагроза з боку караля Нарвегіі Магнуса I не дала магчымасці Хардэкнуду прыехаць у Англію на каранаванне. Гэтым скарысталася частка англійскіх магнатаў на чале з эрлам Леафрыкам і Эльфгіфу Нортхэмптанскай, якія далі параду абраць рэгентам краіны Гаральда. На сходзе ў Оксфардзе у пачатку 1036 года прыхільнікі Гаральда і Хардэкнуда прыйшлі да кампрамісу: Гаральд станавіўся рэгентам Англіі, а каралева-маці Эма Нармандская захоўвала свой двор, гвардыю і кантроль над каралеўскай казной. Тым не менш Гаральд напаў на рэзідэнцыю Эмы ў Вінчэстэры і захапіў казну. К канцу 1037 года ўсе магнаты Англіі прызналі Гаральда сваім каралём, а Эма збегла з краіны.
Паводле меркавання некаторых гісторыкаў, улада ў краіне ў той час практычна знаходзілася ў руках маці Гаральда Эльфгіфу. У 1036 годзе ў Англію прыбыў Альфрэд Этэлінг, малодшы сын караля Этэльрэда II, які меў правы на англійскі трон. Асцерагаючыся, што яго прысутнасць на астравах справакуе звяржэнне Гаральда, прыхільнікі апошняга на чале з эрлам Годвінам арыштавалі Альфрэда. Пасля гэтага яго асляпілі і скора Альфрэд памёр. Смерць Этэлінга абурыла не толькі Хардэкнуда, які прыходзіўся кроўным братам нябожчыка, але і герцага Нармандыі, пад аховай якога пражываў Альфрэд.
Пазіцыі Гаральда ў Англіі былі дастаткова трывалымі, невядома аб якіх-небудзь апазіцыйных каралю партыях англа-дацкай арыстакратыі. Аднак Хардэкнуд падрыхтаваў атаку на астравы. Дамовіўшыся з Нарвегіяй аб міры ў 1039 годзе, Хардэкнуд сабраў вялікі флот і адплыў на адваяванне Англіі. Аднак вайны атрымалася пазбегнуць, бо 17 сакавіка 1040 года Гаральд I нечакана памёр. Хардэкнуд высадзіўся ў Уэсексе і у скорым часе быў аб’яўлены каралём Англіі. Цела Гаральда было вынята з магілы ў Вэстмінстэрскім абацтве і было кінута ў балота ля берагоў Тэмзы.
Зноскі
- ↑ Harold I [House of Denmark] // Kindred Britain
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Англасаксонская хроніка
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаральд I (кароль Англіі)