Нартгемптан[3] (англ.: Northampton) — горад у Вялікабрытаніі, адміністрацыйны цэнтр англійскага графства Нартгемптаншыр. Насельніцтва — 225 146 чалавек (2018). Горад размешчаны на рацэ Нен. Горад граў важную ролю ў Сярэднявеччы, тут знаходзілася рэзідэнцыя каралёў, а ў 1261—1265 гадах існаваў Нартгемптанскі ўніверсітэт, трэці ў Англіі, закрыты з-за канкурэнцыі з Оксфардам. Горад перажыў заняпад пачынаючы з XIV стагоддзя, і зноў пачаў адраджацца ў індустрыяльную эпоху. У XXI стагоддзі ў горадзе зноў адкрыты ўніверсітэт.
Нартгемптанангл.: Northampton
Нартгемптан на карце Вялікабрытаніі
|
|
Зноскі