Этэльрэд Неразумны

(Пасля перасылкі з Этэльрэд II)

Этэльрэд Неразумны (стар.-англ.: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Англіі 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Сын Эдгара і Эдзьфрыды. Быў абвешчаны каралём Англіі пасля забойства свайго зводнага брата Эдуарда.

Этэльрэд II Неразумны
Æðelræd II Unræd
EthelUn.jpg
12-ы Кароль Англіі
18 сакавіка 978 — 1013
Каранацыя 14 красавіка 979
Папярэднік Эдуард Мучанік
Пераемнік Свен Вілабароды
Кароль Англіі
3 лютага 1014 — 23 красавіка 1016
Папярэднік Свен Вілабароды
Пераемнік Эдмунд II
Нараджэнне каля 8 чэрвеня 968
Смерць 23 красавіка 1016[1][2][3] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдгар[4]
Маці Эльфрыда[d][4]
Жонка Эльфгіфу Ёркская[d][4][5] і Эма Нармандская[4][5]
Дзеці Æthelstan Ætheling[d][6][4], Эдмунд Жалезнабокі[4], Eadred Ætheling[d][6], Eadwig Ætheling[d][6], Эдуард Спаведнік[6][4], Альфрэд Этэлінг[6][4], Гадгіфу Англійская[d][6][4], Edgar[d][6], Edward[d][6], Ecgberht (?)[d][6], Eadgyth[d][6][4], Ælfgifu[d][6], Wulfhild[d][6], unknown daughter (?)[d][6] і unknown daughter2 (?)[d][6]
Веравызнанне халкідонства[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Часы панаванняПравіць

Кіраванне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасцю сутычак з вікінгамі. У дзень святога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Англіі. Гэта прывяло да нападу з боку Свена Вілабародага, які ў перыяд з 1003 па 1007 гады здзейсніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свен атрымаў адступныя і напады скончыліся да 1013 года, калі дацкі конунг захапіў анлійскі прастол. Этэльрэд збег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свен сканаў, і Вітэнагемот зноў абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флот абвясціў каралём Кнуда, сына Свена, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.

СпадчыннікіПравіць

У Этэльрэда было не менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, атрымаў трон у спадчыну. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандскай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдуард Спаведнік, таксама быў абраны каралём Англіі. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменнік Эмы і кузен Эдварда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як абгрунтаванне прэтэнзій на англійскую карону.

МянушкаПравіць

У сучаснай англійскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаанглійскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэнні з такой мянушкай было проста гульнёй слоў.

ПродкіПравіць

Зноскі

  1. Ethelred the Unready // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Æthelred II 'the Unready', King of England // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aethelred II. // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. а б в г д е ё ж з і Kindred Britain
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н Lundy D. R. The Peerage

СпасылкіПравіць