Чыкагскі дзяржаўны ўніверсітэт
Чыкагскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Chicago State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Чыкага ў штаце Ілінойс, ЗША.
Чыкагскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Chicago State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Chicago State University |
Заснаваны | 1867 |
Студэнты | 7 100 |
Размяшчэнне | Чыкага, Ілінойс, ЗША |
Сайт | csu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, у якім большасць студэнтаў традыцыйна складалі афраамерыканцы. Заснаваны ў 1867 годзе як нармальная школа акругі Кук, гэта быў інавацыйны педагагічны каледж. З часам Аб'яднанне чыкагскіх дзяржаўных школ узяла на сябе кантроль над школай ад імя акругі, і яна стала называцца Чыкагскім педагагічным каледжам. У 1951 годзе штат Ілінойс пачаў фінансаваць каледж і ўзяў на сябе кантроль над ім у 1965 годзе, пераўтварыўшы яго ў паўнавартасны дзяржаўны каледж. У 1967 годзе каледж стаў Чыкагскім дзяржаўным універсітэтам.
Структура правіць
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж навук пра здароўе
- Каледж фармацыі
Гл. таксама правіць
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыкагскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы